Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Абсурдная сітуацыя». Жонка беларуса захацела выйсці з расійскага грамадзянства — аказалася, што яна не можа сабе гэта дазволіць
  2. У Крамлі завяршылася сустрэча Пуціна з Уіткафам і Кушнерам, цяпер яны сустрэнуцца з Зяленскім
  3. ДАІ пераводзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы
  4. Экс-падпалкоўнік КДБ, які «зліў» размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі, перад этапам у калонію расказаў аднакамерніку, навошта гэта зрабіў
  5. Віктар Бабарыка: З рэжымам неабходна размаўляць
  6. «Мінус 24,8%». Праўладная экспертка агучыла звесткі па дэмаграфіі — яны вельмі песімістычныя (і гэта не перабольшанне)
  7. «Люди, которые принимают решения и ставят подписи, стали прятаться». Адвокатка рассказала о судьях, которые выносят незаконные приговоры
  8. «Дэпрэміяваны на 50 рублёў». Беларуска расказала, што ў іх арганізацыі пачалі караць за спазненні. Ці законна гэта — тлумачым
  9. «Уратаваў тысячы жыццяў». Памёр вядомы мінскі доктар-анколаг
  10. Гарналыжны комплекс «Лагойск» прадалі з малатка амаль за 20 млн рублёў. Высветлілі, хто цяпер ім валодае
  11. У Санкт-Пецярбургу падарвалі аўтамабіль з палкоўнікам расійскай арміі — СМІ
  12. «Вот такая „черная пятница“, собачка». Беларусы жалуются на рост цен перед массовыми распродажами
  13. «Калі ля кінатэатра стаіць 5−7 машын хуткай дапамогі, то ідзе гэты фільм». Расказваем пра самую вядомую ў свеце беларускую карціну
  14. Лукашэнка заклікае беларусаў забяспечваць сябе самім. Падобна, такія заявы адбіваюцца на дзяржбюджэце
  15. «Мой шок в шоке». Беларусы обсуждают работу в сортировочном центре Wildberries — туда очереди для трудоустройства
  16. Лукашенко назначил нового замглавы МВД
  17. На трасе М10 грузавік урэзаўся ў маршрутку «Мінск — Петрыкаў» з 13 пасажырамі
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.